У суботу, 16 снежня заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы італьянскай групы “Neripercasa”і брытанскага фальклорнага спевака, гітарыста і кампазітара Марціна Сімпсана;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Яўгена Святланава;
- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: запісы сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Беларусі Барыса Райскага;
- у 7:30 і 17:30 – праграма “Духоўная спадчына”;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – “Прачулым радком”: вершы Сымона Блатуна чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: творы Георгія Свірыдава;
- у 9:10 і 16:00 – “Кнігарня”: даведаецеся пра кніжныя навінкі;
- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: песні ў выкананні Германа;
- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: песні на вершы Марыны Цвятаевай;
- у 10:30 – “Арт-гасцёўня”: госць у студыі – прадзюсар Камернага драматычнага тэатра Вера Красняк і дырэктар установы Віялета Кучменка;
- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: інстументальныя санаты Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: запісы баса Яўгена Несцярэнкі;
- у 12:20 – “Сучаснікі” – літаратурныя партрэты;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: размова з заслужаным артыстам Беларусі, галоўным балетмайстрам Юрыем Паўлішыным і салісткай, рэпетытарам Ірынай Данілюк;
- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: запіс творчага вечара беларускага рэжысёра, пісьменніка, аўтара і вядучага тэлепраекта “Люблю и помню” Уладзіміра Арлова да 85-годдзя творцы;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі “СоncertoKoln” і запісы соўл-спевака 1970-х гадоў Эдвіна Стара;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: творы Роберта Шумана;
-у 18:10 – “Вечары на канапе”: запісы Надзеі Абухавай;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: запіс Гала-канцэрта зорак сусветнай оперы ў Вялікім тэатры;
- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Анатоля Зэкава “Кароткія былі” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чароўная гісторыя”;
- у 21:10 – “Час на джаз”: кампазіцыі з альбома саксафаніста Эрла Бостыка “LetsDance”1957-га года;
- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: Першая частка радыёпастаноўкі “На тое яно і каханне” паводле апавядання Валерыя Логінава. Год запісу 1960;
- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by