15.12.2020
У сераду, 16 снежня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – старадаўнія рамансы ў выкананні Алега Пагудзіна;
- у 02:00 – камерная музыка Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – творы ў выкананні амерыканскага спевака Бары Уайта;
- у 09:00 – мелодыі Георгія Свірыдава, Антаніна Дворжака, Радзівона Шчадрына;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Івана Шамякіна “Адна на падмостках”;
- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі”: запісы музыкі Людвіга ван Бетховена (да 250-годдзя з дня нараджэння нямецкага кампазітара);
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – мастак, ювелір Мікалай Кузьміч;
- у 14:05 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Песні пра катоў і сабак”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Скорабагатавым;
- у 15:30 – фартэпіянныя санаты Людвіга ван Бетховена (да 250-годдзя з дня нараджэння кампазітара);
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Дзіцячы радыётэатр” з працягам твора Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”;
- у 17:30 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і супрацоўнікамі Вялікага тэатра Беларусі;
- у 17:30 – фрагменты балета Мікалая Чарапніна “Нарцыс і Рэха”;
- у 19:00 – запіс юбілейнай праграмы ансамбля “Лаўтары”, зроблены ў студыі імя Агнешкі Асецкай Польскага радыё і прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра паравозік і яго добрыя справы;
- у 21:10 – творчасць італьянскага спевака Джані Марандзі;
- у 22:15 – запісы народнага артыста Беларусі Мікалая Сярдобава;
- у 23:30 – спевы польскай артысткі Марылі Радовіч.
У праграме магчымы змены.