16 студзеня: заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Антон Краўчанка

14.01.2022 

Крыніцай натхнення і цудоўнай кампаніяй для адпачынку можа стаць эфір канала “Культура”. У нядзелю, 16 студзеня, мы прапануем:
- у 00:04 – музыку балета Марыса Равэля “Дафніс і Хлоя”;
- у 01:30 – першую дзею аперэты Іагана Штрауса “Цыганскі барон”;
- у 03:00 – праект “Музычная студыя”: запіс праграмы Таццяны Старчанка “Парадоксы”;
- у 04:30 – першую частку радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа “Снежныя зімы” паводле рамана Івана Шамякіна;
- у 06:10 – студыйныя і канцэртныя запісы Пака дэ Лусіі;
- у 07:20 і 23:00 – праект “Радыё “Вера” на канале “Культура””;
- у 07:30 – “Духоўнае слова”;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Алега Салтука (працяг);
- у 08:15 – музыку Іагана Себасцьяна Баха;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру”;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: камедыйны спектакль “Пра подзвігі паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”, рускую казку “Дудачка пастуха”;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Бразілія;
- у 11:30 – Квінтэт соль мінор Сяргея Пракоф’ева;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Антон Краўчанка;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: сімфоніі Ёзефа Гайдна і запісы Біла Эванса;
- у 16:00 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госця – кандыдат філалагічных навук Алена Васілевіч;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: лідар гомельскага гурта “Ягорава гара” Ягор Паляшук (да юбілею творцы);
- у 17:00 – Скрыпічную санату Сяргея Танеева;
- у 17:30 – “Святло душы”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Эла Фіцджэральд;
- у 19:00 – другую дзею рамантычнай аперэты “Цыганскі барон”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданні Ганада Чарказяна;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра лісу-рыбака;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: песні Sade;
- у 21:30 – другую частку радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа “Снежныя зімы” паводле рамана Івана Шамякіна;
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: Arditti Quartet.
У праграме магчымы змены.