17 чэрвеня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: спявае Рыкі Марцін;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: «Поліфанічны сшытак» Радзівона Шчадрына;
– у 06:10 –«Музычны світанак»: кампазіцыі Кліфа Рычадра;
– у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: мелодыі кінакампазітара Раміна Джавадзі;
– у 07:20, 13:15 – «Беларуская спадчына» раскажа пра музей «Цвік» у Рэчыцы;
– у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Аляксандра Дольскага;
– у 08:05 і 13:05– «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі з фільма «Атэль "Мэрыголд: лепшы з экзатычных»;
- у 08:15 – «Проста пра навуку»: матэматычная кібернетыка на службе медыцыны;
- у 08:30 – «Кнігасвет»: навіны літаратуры і кнігавыдання;
– у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Маргарыты Латышкевіч «Уласны крыж»;
– у 09:00 - «На родны лад»: рэлігійныя і народныя святы, прыкметы, традыцыі, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 – «Класіка раніцай»: музыка чэшскага скрыпача і кампазітара XVIII стагоддзя Францішка Бэнды;
– у 11:00 і 23:00 – «Чытанка»: чарговыя старонкі кнігі Ганна Літаш «Дары бога»;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: праграма «On the Road» аркестра Каўнта Бэйсі;
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госця студыі – загадчык сектара кніжных выстаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Святлана Кажамяка;
– у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Дзіны Дурбін;
– у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: аповесць Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха»;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: сімфанічныя творы Валянціны Сярых;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – «Амфітэатр»: фартэпіянныя творы Роберта Шумана ў выкананні Эрыка Лесажа;
– у 18:15 – праект «У свеце музыкі» прысвечаны народнай артыстцы СССР Нінэль Ткачэнка;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: радыёверсія другога тура рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў «Маладзечна -2026»;
- у 21:00 - «Вячэрняя казка»: твор Абдылы Ісламава «Пярэсты»;
– у 22:15 – «Музычны вечар»: запісы піяніста Лукі Балерыні.

У праграме магчымы змены