17 кастрычніка ў эфіры

У панядзелак, 17 кастрычніка, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры і анлайн:
- у 00:04 – запісы Стыві Уандэра;
- у 06:10 – творчасць Поля Робсана;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: стужка “Архімеды”:
- у 07:25 і 23:30 – экспромты Франца Шуберта ў выкананні Наталлі Труль;
- у 07:55 – вершы Пімена Панчанкі;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Дасцін О’Хэларан;
- у 08:25 і 13:05 – запісы выканаўцы аўтарскай песні Таццяны Дашкевіч;
- у 08:45 – “Ранішні серыял” – працяг дэтэктыва Нікалае Штэфанеску “Доўгае лета”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: творы Арама Хачатурана, Джакама Пучыні, Крыстафа Вілібальда Глюка, Яна Сібеліуса;
- у 11:00 і 20:30 – першыя старонкі твора Франсуазы Сазан “Сігнал да капітуляцыі”;
- у 11:30 – фрагмент Другой скрыпічнай санаты Антона Рубінштэйна;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Кармэн Макрэй;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госці – галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Наталля Шапран і дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна Галінская;
- у 13:30 – праект “Планета “Культура””: Эстонія;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Лідзіі Арабей “Іскры ў папялішчы”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: “Як дасягаць пастаўленых мэт”;
- у 15:15 – камерна-інструментальныя творы Анатоля Багатырова;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-пік”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – запісы англійскай віяланчэлісткі Жаклін Дзю Прэ;
- у 19:00 – творчасць квартэта Монікі Драш (Германія) і квінтэта “Валдай” (Расія);
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Крыса Дэ Бурга;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: амерыканскі піяніст і кампазітар Джон Шмідт.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.