17 кастрычніка ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы канадскага гурта «Cowboy Junkies»;
– у 01:00 – «Чытанка»: кніга лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Уладзіміра Гаўрыловіча «Цяпло маладзіка»;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»»: інструментальныя творы Георга Філіпа Тэлемана;
– у 7:30 – праект «Духоўная спадчына» раскажа аб жыцці старца Іаана Маслава;
– у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Уладзіміра Марука ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
– у 8:15 – «Наша музыка»: песні, прысвечаныя Мінску;
– у 9:05 — «Любімыя мелодыі»: запісы ямайскага музыканта Зігі Марлі;
- у 9:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: старонкі з рамана Льва Талстога «Вайна і мір», фрагменты ўспамінаў спевака Вадзіма Козіна, яго музычныя запісы;
– у 10:05 і 16:00 – праект «Памяць сэрца» распавядае гісторыі жанчын – падпольшчыц, партызанак, разведчыц;
– у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з музычнай стужкі «Саламяны капялюшык»;
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: сюіта з балета Эйна Тамберга «Іаана апантаная»;
– у 11:30 – праект «Арт-гасцёўня» запрашае сустрэцца з галоўным дырыжорам Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Р.Шырмы Вольгай Янум;
– у 12:00 і 17:00 – праект «Музычная студыя» прысвечаны жыццю і творчасці Напалеона Орды;
– у 13:00 – праект «Натхнёныя музыкай» пазнаёміць з народнай артысткай Беларусі, спявачкай і педагогам Наталляй Рудневай;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць запісы «Tetzlaff Quartett», «Джазавыя краявіды» прапануюць альбомы групы «Isley Brothers»;
– у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» спявае бас Іван Пятроў;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка оперы Джакама Пучыні «Тоска». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1967 годзе. Галоўныя партыі выконваюць народныя артысты СССР Тамара Мілашкіна і Зураб Анджапарыдзэ;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы караля свінга Benny Goodman;
- у 21:30 - «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёпастаноўкі «Апошняя пастараль» паводле аповесці Алеся Адамовіча. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 1988 года;
– у 23:10 –праграма «Летуценні» запрашае ў палёт на крылах электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены