15.04.2025
Аўтар ідэі і куратар праекта – Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Аўтарамі сцэнарыя выступілі Артур Зельскі, Уладзімір Мароз і Уладзімір Луцкі. Рэжысёр – Аляксандр Анісімаў. У першым фільме гледачу раскрываецца ўся жахлівая праўда аб тактыцы «выпаленай зямлі», якая праводзілася нацыстамі на акупаванай тэрыторыі Беларусі. У 2021 годзе Генпракуратура Беларусі распачала крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва на нашай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У ходзе расследавання апублікаваныя новыя факты, якія знайшлі адлюстраванне ў фільме «Лагеры смерці». Напярэдадні прэм’еры ў сталічным кінатэатры «Перамога» прайшоў прэс-паказ дылогіі, на якім пабывала і наш карэспандэнт Анастасія Байбакова.
Фота - vitvesti.by