17 ліпеня ў нашым эфіры

У нядзелю, 17 ліпеня, адпачывайце з каналам “Культура”. У эфіры:
- у 00:04 – песні малійскай выканаўцы Рокіі Таарэ і групы Barrelhouse (Нідэрланды);
- у 06:10 – віяланчэльныя канцэрты Ёзефа Гайдна;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўнае слова”;
- у 08:05 і 12:05 – санеты Фёдара Ястраба (працяг);
- у 08:15 – мелодыі Іаганеса Брамса;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру”;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: спектакль “Вова, каструлька і дзядуля”, казка “Церам-церамок”
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: башкірка Залія Азарава;
- у 11:30 – Чацвёрты струнны квартэт Людвіга ван Бетховена;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: беларуская спявачка Марына Аксёнцава;
- у 13:00 – праграма па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Orpheo 55, а таксама запісы Шырлі Бэсі;
- у 16:00 – радыёверсія тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госця – маладая паэтэса з Магілёва Алёна Папко;
- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”: госці і ўдзельнікі фестывалю “Пятровіца”;
- у 17:00 – Скрыпічная саната Леаша Яначака;
- у 17:30 – “Святло душы”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Тэрэза Кесовія і Івіца Шэрфезі;
- у 19:00 – працяг оперы Аляксандра Даргамыжскага “Русалка”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне А. Кудраўца “Сяструха”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Добрая феечка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: песні італьянскай артысткі Мільвы;
- у 21:30 – заключная частка радыёверсіі спектакля “Іспанцы” Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра па трагедыі Міхаіла Лермантава;
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: Марсель Уормс.
У праграме магчымы змены.