16.02.2021
Сябры, сераду, 17 лютага, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
у 00:04 – запісы Лары Фабіян;
у 02:00 – Канцэрт “Шчыгляня” санаты для віяланчэлі і для трамбона Антоніа Вівальдзі;
у 06:10 – песні кампазітара Арно Бабаджаняна;
у 09:00 – мелодыі Пятра Альхімовіча і Бенедэта Марчэла;
у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Элізы Ажэшка "Нізіны";
у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы літоўскага тэнара Віргіліуса Нарэйкі і актрысы аперэты Таццяны Шмыга;
у 12:10 і 18:18 – “Час на джаз”: расійскі джазавы калектыў Jazz Dance Orchestra;
у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім прысвечаны творчасці аднаго са старэйшых мастакоў Беларусі Івана Пратасені, які першага лютага адзначыў 90-годдзе. Госця эфіру – мастацтвазнаўца Святлана Раманава ;
у 14:05 – музыка да кінастужкі “Дракула” Брэма Стокера”, рэжысёр – Фрэнсіс Форд Копала, кампазітар – Войцэх Кіляр;
у 14:15 і 23:00 – працяг гісторый са зборніка Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" чытае заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў;
у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: казахскі кампазітар Алім Заіраў;
у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”). Госць праграмы - доктар навук, архітэктар Армен Сардараў;
у 15:15 – творы народнага артыста Беларусі кампазітара Анатоля Багатырова;
у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Радыёпартацыя”, “Музычны вітамін”, “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Алеся Бадака "У цёмным лесе за сіняй рэчкай";
у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная гаворка з Расціславам Янкоўскім, танга Аскара Строка і вершы Максіма Багдановіча;
у 17:30 – фартэпіянны цыкл Ферэнца Ліста “Эцюды найвышэйшага выканальніцкага майстэрства”;
у 19:00 – канцэрты венгерскіх артыстаў: гурта Otodik Evszak і скрыпача і выканаўцы на цытры, кампазітара Фелікса Лайко;
у 21:00 – беларуская народная казка “Верабей і мыш”;
у 21:10 – падборка песень Вячаслава Малежыка;
у 22:15 – “Музычны вечар” з запісамі народнага артыста СССР дырыжора Яраслава Вашчака;
у 23:30 – выбраныя песні з рэпертуару Тома Джонса.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.