17 лютага ў эфіры

- у 00:04 – праграма «Для паўночнікаў»: запісы аркестра Джэймса Ласта;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Льва Лешчанкі;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» запрашае ў казачны свет кельцкай музыкі разам з канадскай спявачкай і кампазітарам Ларынай МакКеніт;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – «Con Tempo»: творчасць кампазітара Усевалада Грыцкевіча;
- у 07:35 і 14:05– «Любімыя мелодыі»: слухаем савецкую спявачку Марыю Лукач;
- у 08:05 і 13.05 – праграма «Музыка тэатра і кіно»: музыка Джона Уільямса да касмічнай сагі Джорджа Лукаса «Зорныя войны» ;
- у 08:45  і 18:45– «Радыёсерыял»: старонкі рамана Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка рускага кампазітара Мікалая Мяскоўскага;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Іван Шамякін «Шлюбная ноч». Выканаўца – артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: канцэртныя п'есы Ферэнца Ліста;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы гітарыста Джыма Хола і яго ансамбля;
- у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай знаёміць з Музеем гісторыі горада Мінска;
 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: творы кампазітара XVII стагоддзя Джузэпэ Тарэлі;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Другі і Трэці канцэрты для цымбалаў з аркестрам народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы французскага габаіста Франсуа Лелё;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: канцэрт вакальнага ансамбля Марыям Ахондзі Бану (Іран) і музыка групы «Soueta Soul» з Паўднёвай Афрыкі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: музыка Мікалая Рымскага-Корсакава.

У праграме магчымы змены.  
Наш сайт – www.radiokultura.by.