17 мая ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы японскай джазавай піяністкі Кейка Мацуі;
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: фрагмент Чацвёртай фартэпіяннай санаты Людвіга ван Бетховена ў выкананні народнага артыста СССР Эміля Гілельса;
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: творы Мікалая Ракава;
- у 8:05 і 23:00 – у праекце «Прачулым радком» уласныя вершы чытае Паліна Дваранская;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: песні з рэпертуару Адрыяна Чэлентана;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы ірландскай спявачкі і кампазітара Эніі;
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ступені майго жыцця», прысвечаная беларускаму пісьменніку Мікалаю Татуру;
- у 10:05 і 16:00 – «Кнігасвет»: касмічныя навінкі выдавецтва «Беларусь» і іншыя літаратурныя навіны;
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: шумелкі Віні-Пуха і песенькі ката Леапольда;
- у 10:30 і 20:30 – «Зямля майстроў»: размова з Віктарам Кульпіным, які займаецца вырабам беларускіх народных інструментаў;
- у 11:00 - «Выхадныя з класікай»: музыка Ферэнца Ліста;
- у 11:30 – праграма «Віртуозы» раскажа аб выставе «Два лёсы – адна кінакамера», што працуе ў Музеі гісторыі беларускага кіно;
- у 12:00 і 17:00 - «Рэтра-хіт»: песні, якія немагчыма забыць;
- у 13:00 – «Натхнёныя музыкай»: інтэрв’ю з галоўным рэжысёрам Вялікага тэатра Беларусі Ганнай Маторнай;
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: інавацыі ў апрацоўцы металаў і сплаваў;
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць струнныя квартэты Вольфганга Амадэя Моцарта, «Джазавыя краявіды» прапануюць запісы гурта «Spinners»;
- у 16:15 – у праграме «Гасцінец» гучаць народныя бяседныя песні;
- у 18:10 – «Вечары на канапе» прысвечаны жыццю і творчасці Шарля Азнавура;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка аперэты Імрэ Кальмана «Баядэра». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё у 1973 годзе, удзел у ім прынялі вядомыя артысты – Таццяна Шмыга, Андрэй Міронаў, Аляксандр Шырвіндт і іншыя;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Раісы Баравіковай «Пра цуда-мастака і блакітную вежу»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы гітарыста Джыма Хола і яго ансамбля;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёкампазіцыя «Партызанская быль» Мікалая Матукоўскага. Выканаўцы - народная артыстка Беларусі Зінаіда Браварская і заслужаны артыст нашай краіны Ілья Курган. Запіс 1964 года;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» раскажа аб творчасці Ігара Стравінскага.
У праграме магчымы змены