17 мая ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі пройдзе маштабны канцэрт «Шэдэўры сусветнай класікі»

14.05.2026 

Праект будзе прадстаўлены ў другі раз па шматлікіх просьбах гледачоў. У першым аддзяленні будзе гучаць грандыёзны праграмны цыкл для скрыпкі з аркестрам «Поры года» Антоніа Вівальдзі. Музыку аднаго з самых яркіх кампазітараў эпохі барока выканаюць салісты Нікан Мазаль і Кацярына Мішчанчук у суправаджэнні камернага аркестра Vivaldi Life. Завітала на рэпетыцыю музыкантаў наш карэспандэнт Алеся Давідовіч.