16.12.2020
Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 17 снежня, Дзень беларускага кіно, разам. Для маральнай падтрымкі і натхнення ў нашым эфіры:
- у 00:04 – саўндтрэк да фільма “Ліхаманка суботняга вечара”;
- у 02:00 – запісы Укулеле аркестра з Вялікабрытаніі;
- у 06:10 – кампазіцыі з рэпертуару аркестраў Аляксандра Варламава 1930–1940 гадоў і Алега Лундстрэма;
- у 09:00 – “Класіка раніцай” з музыкай Ферэнца Ліста, Франца Легара, Дзмітрыя Кабалеўскага, запісаў аркестра пад кіраўніцтвам Пятра Вандзілоўскага;
- у 11:00 і 20:30 – апошнія старонкі твора Івана Шамякіна “Адна на падмостках”;
- у 11:30 – мелодыі Луіджы Керубіні;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру”;
- у 14:05 – працяг рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць Фрэнка Вінсэнта Запы”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл запісаў з удзелам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Скорабагатава;
- у 15:30 – песні народаў свету ў выкананні Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы ў прачытанні самых маленькіх, рубрыкі “Профікарта”, “Афіша”, а таксама працяг інсцэніраванага рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юляй Ішмуратавай і прадстаўнікамі праекта “Плогінг Беларусь”;
- у 17:30 – “Марская сімфонія” Ральфа Воан-Уільямса;
- у 19:00 – “Урачыстая імша” Людвіга ван Бетховена ў выкананні London Chorus and Symphony Orchestra (запіс Еўрапейскага вяшчальнага саюза);
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “12 месяцаў” (1 частка);
- у 21:10 – запісы ірландскай спявачкі Шынэд О’Конар;
- у 22:15 – фрагменты творчасці Людвіга ван Бетховена;
- у 23:30 – спевы Джэніфер Лопес.
У праграме магчымы змены.