17 студзеня: госці студыі – галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Вольга Рацэвіч і галоўны рэдактар часопіса “Нёман” Наталля Касцючэнка

14.01.2021 

У панядзелак, 17 студзеня, для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – эфір “Для паўночнікаў” з музыкай Мікаэла Тарывердыева і Юрыя Саульскага;
- у 01:30 – другую дзею рамантычнай аперэты “Цыганскі барон”;
- у 03:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 04:00 – апавяданні Ганада Чарказяна;
- у 04:30 – другую частку радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа “Снежныя зімы” паводле рамана Івана Шамякіна;
- у 06:10 – творчасць амерыканскага спевака і кампазітара Ніла Дайманда;
- у 07:05 і 14:05 – музыку з кінафільма “Беражыце жанчын”;
- у 07:25 і 23:30 – твор Мануэля дэ Фальі “Ночы ў садах Іспаніі”;
- у 07:55 – мастацкі праект “Адным штрыхом” з вершамі Леаніда Галубовіча;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць нямецкага кампазітара Фелікса Роша;
- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка” з запісамі музыкі Яўгена Глебава да кінафільмаў;
У 08:45 – літаратурны праект “Ранішні серыял” са старонкамі твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;
- у 09:00 – музыку Мішэля Блавэ, Франца Шуберта, Уільяма Уолтана;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Івана Шамякіна “Шлюбная ноч”;
- у 11:30 – Фартэпіянны квінтэт Аляксандра Барадзіна;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Шырлі Хорн 1963 года;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру”. Госці студыі – галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Вольга Рацэвіч і галоўны рэдактар часопіса “Нёман” Наталля Касцючэнка;
- у 13:30 – “Планета “Культура””: культурная аўтаномія “Омскія беларусы”;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: мастацтва адмаўляць;
- у 15:15 – старадаўнія беларускія паланезы;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Алены Масла “Каляды з хроснай”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – Сёмую сімфонію Сяргея Пракоф’ева;
- у 19:00 – запіс канцэрта канадскай групы Cowboy Junkies;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра мышаня Твіклі з Лапландыі;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: Даліда;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: нідэрландскі музыкант Эд Старынк.
У праграме магчымы змены.