17 верасня канал "Культура" падрыхтаваў тэматычны эфір "Культура нас аб'ядноўвае"

14.09.2021 

У пятніцу, 17 верасня, на канале "Культура" тэматычны эфір, прысвечаны Дню народнага адзінства, пройдзе пад дэвізам "Культура нас аб'ядноўвае".

У цыкле перадач "Дыялогі аб культуры" прымуць удзел даследчыкі, якія займаюцца вывучэннем падзей уз'яднання Беларусі і рыхтуюць свае аўтарскія творчыя праекты да свята.

На "Культуры" таксама прагучаць унікальныя архіўныя запісы з фондаў Беларускага радыё з удзельнікамі памятных падзей, а мастацкае напаўненне эфіру складуць канцэрты і радыёпастаноўкі, якія адлюстроўваюць узбагачэнне нацыянальнай культуры пасля пераломных падзей у жыцці беларускага народа.

У выхадныя, 18-19 верасня, прыхільнікі літаратурнай спадчыны пачуюць фрагменты творчасці паэтаў з Заходняй Беларусі, якія прысвяцілі радкі ўз'яднання беларускага народа. Гэта творы Максіма Танка, Піліпа Пестрака, Валянціна Таўлая, Міхася Машары.

Сачыце за эфірам!