17 верасня ў эфіры

У нядзелю 17 верасня заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

 

- у 00:04 – запісы амерыканскага джазавага піяніста Біла Эванса;

- у 06:10 – канцэртныя запісы беларускага скрыпача Уладзіміра Клачко;

- у 8:05, 12.10 і 23.00 – “Прачулым радком”: вершы Мхася Машары чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: запісы галасоў вядучых салістаў беларускай оперы канца 20-га стагоддзя;

- у 9:10 і 16.00 – “Суразмоўцы”: госця ў студыі – кандыдат гістарычных навук Вольга Папко;

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: запісы эстрадных выканаўцаў розных краін;

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: “залатыя” хіты ў выкананні легендарнага ансамбля “Песняры” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мулявіна;

- у 10:30 –“Віртуозы”: выпуск прысвечаны Дню бібліятэк;

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: старонкі ранніх опер Аляксандра Даргамыжскага;

- у 11:30 – “На паліцах фанатэкі”: праграма “Акно ў свет” з цыкла “Літаратурны праспект”. Інсцэніроўка “Магутнасць слова”;

- у 12:20 – “Сучаснікі”: літаратурныя партрэты. Алесь Пісьмянкоў;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: госць праграмы – галоўны балетмайстар Вялікага тэатра Беларусі, заслужаны артыст Расіі Ігар Колб;

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік” мадрыгалы старадаўняга італьянскага кампазітара Клаўдзіа Мантэвердзі і запісы “Модэрн Джаз Квартэта”;

- у 16:15 – “Гасцінец”: беларускія народныя талочныя песні;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: фантазія Франца Шуберта “Вандроўнік”;

- у 17:00 – “Святло душы”;

- у 18:10 – перадача “Вечары на канапе”: запісы Людмілы Зыкінай;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг сольнага канцэрта лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужанай артысткі Аксаны Волкавай;

- у 20:30 – “Рок-альбом”: група “DireStraits” і іх пласцінка 1980-га года “MakingMovies”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Як называецца самы першы блін?”;

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Чарлі Паркера;

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: другая частка радыёспектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Верачка” па аднайменнай п’есе Андрэя Макаёнка;

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць швейцарскага кампазітара Нарбэр Марэ.

 

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.