17 жніўня: госць эфіру – мастак Леанід Хобатаў

16.08.2022 

Шаноўныя, у сераду, 17 жніўня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – песні ў выкананні Даліды;
- у 02:00 – Дзявятую сімфонію Франца Шуберта;
- у 06:10 – творчасць Кайлі Міноўг;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: Мікаэл Тарывердыеў;
- у 07:25 і 23:30 – запісы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Алега Мельнікава;
- у 07:55 – вершы Сцяпана Гаўрусёва;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Лара Фабіян;
- у 08:25 і 13:05 – запісы айчыннага гурта “Ветах”;
- у 08:45 – працяг аповесці Таісы Бондар “Паветраны замак на дваіх”;
- у 09:00 – музыку Яўгена Грышмана, Ёзефа Гайдна, запісы ансамбля “Сірынкс” і Максіма Міхайлава;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні сорак чацвёртага”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Мусліма Магамаева (да 80-годдзя з дня нараджэння народнага артыста СССР);
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Трамі Янга з аркестрам Луі Армстранга;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – мастак Леанід Хобатаў;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: акцёр тэатра і кіно Анатоль Гур’еў;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Лідзіі Арабей “Іскры ў папялішчы”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”). Госць – паэт Анатоль Зэкаў;
- у 15:15 – мелодыі Антонія Генрыка і Мацея Радзівілаў;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Чамучка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Уладзіміра Ліпскага “Пра Андрэйку Добрыка і чорціка Дуроніка”;
- у 17:00 – творы Яна Сібеліуса;
- у 19:00 – запісы шатландскага музыканта Арчы Фішара і яго сяброў, бельгійскіх музыкантаў Сафі Кавез і Балтазара Мантанаро, шведскай групы Wasen;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Людзей слухай, а свой розум май”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Мусліма Магамаева;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: фрагменты Сімфоніі № 5 Дзмітрыя Шастаковіча.
У праграме магчымы змены.