17 жніўня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка французскага піяніста і аранжыроўшчыка Рычарда Клайдэрмана;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: кампазіцыі Білі Джоэла;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы кампазітара Прэм Парыджат;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo», які знаёміць з творчасцю айчынных кампазітараў, раскажа аб творах, напісаных ў пачатку XXI стагоддзя;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: музыка Мікаэла Тарывердыева;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з фільма 1961 года «Сняданак у Ціфані»;
- у 08:15 - «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ліставанні» 2004 года;
- у 8:45 і 18:45 -- «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія»;
- у 9:00 - «На родны лад»: народныя святы, прыкметы, традыцыі, адметнасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 – «Класіка раніцай»:творы Сяргея Рахманінава, Эдварда Грыга, Пятра Чайкоўскага;
- у 11:00 і 23:00-- «Чытанка»: апошнія старонкі апавяданняў маладой беларускай пісьменніцы Паліны Корневай з цыкла «Запіскі юнай хірургіні»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы спявачкі Блосам Дэры;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк прысвечаны рэспубліканскаму фестывалю «Выцінанка-выбіванка. Ажурны код Навагрудка»;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: Другі фартэпіянны канцэрт Каміля Сен-Санса;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Кузьма Чорны «Зямля», выканаўца – артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: запісы Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя Іосіфа Жыновіча;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: Канцэрт для кларнета з аркестрам сі-бемоль мажор Карла Андрэаса Гёпфарта;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: Віяланчэльная саната Франца Ксавера Моцарта;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы фінскай групы «Jouhiorkestri» і джазавага акардэаніста Франка Марока (ЗША);
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: струнныя квартэты Ёзефа Гайдна.

У праграме магчымы змены