18 чэрвеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: спявае Мірэй Мацье;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: Другі і Трэці скрыпічныя канцэрты Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы брытанскага выканаўцы Кліфа Рычарда;
- у 07:05, 22:15 – праект «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з творчасцю кампазітара Дытэра Гайке;
- у 07:20, 13:15 – праграма «Беларуская спадчына» расказвае аб нацыянальнай кухні;
- у 07:35 і 14:05– «Любімыя мелодыі»: творы Ігара Лучанка;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да культавага фільма рэжысёраў Вачоўскі «Матрыца». Кампазітар Дон Дэвіс;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: «Брандэнбургскія канцэрты» Іаганна Себасцьяна Баха;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Знак бяды», чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 11:30 і 18:15 – праграма «У свеце музыкі» прысвечана народнай артыстцы СССР Марыі Біешу;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы джазавага саксафаніста Кёрціса Эмі і яго групы;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госці студыі – навуковы супрацоўнік інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандр Бараноўскі і дырэктар інстытута мовазнаўства Ігар Капылоў падвядуць вынікі краязнаўчай канферэнцыі ў Чашніках;
- у 13:30 –  праект «З музычнай калекцыі канала “Культура”» прапануе запісы ансамбля «Песняры»;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: кніга Янкі Брыля «Сцежкі, дарогі, прастор». Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Другі і Трэці канцэрты Дзмітрыя Смольскага для цымбалаў з аркестрам;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: фартэпіянныя творы Джаакіна Расіні і Сігізмунда Тальберга ў выкананні нямецкага піяніста Стэфана Ірмера;
- у 19:00 – «Канцэртная зала» прапануе радыёверсію трэцяга тура рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў «Маладзечна-2025»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Вольгі Грамыкі «Новыя хвасты для зайцоў»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы венгерскага піяніста Золтана Кочыша.

У праграме магчымы змены.