18 кастрычніка ў нашым эфіры

У панядзелак, 18 кастрычніка, для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – кампазіцыі ў выкананні Хуліа Іглесіяса;

- у 06:10 – спевы Сяргея Белікава;

- у 07:05 і 14:05 – песні з фільма “Анёл у цюбяцейцы”;

- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: вершаваныя апавяданні Уладзіслава Сыракомлі, казку Ханса Крысціяна Андэрсана “Лёс дзядоўніку”, запіс ансамбля баяністаў “Трыа-Мінск”;

- у 07:45, 14:45 і 21:45 – творчасць арфісткі Лавініі Мэер;

- у 08:05, 12:10 і 18:10 – запісы Бінга Кросбі 1957 года;

- у 08:30 і 23:30 – Першую частку “Фауст-сімфоніі” Ферэнца Ліста;

- у 09:00 – музыку Валерыя Гаўрыліна, Антоніа Сальеры, Пятра Чайкоўскага і Іагана Себасцьяна Баха;

- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;

- у 11:30 – музычныя творы Карла Філіпа Стаміца;

- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі – загадчык сектара аддзела навукова-аналітычнай работы НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук Яраслаў Бязлепкін;

- у 13:05 і 21.10 – творчасць брытанскага калектыву DepecheMode;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Георгія Марчука “Крык на хутары”;

- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: цялесна-арыентаваная тэрапія;

- у 15:15 – вакальныя творы беларускіх кампазітараў мінулага стагоддзя;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Генадзя Аўласенкі “Рачныя прыгоды”, “Агенцтва састарэлых навін”;

- у 17:30 – струнны квартэт № 3 Рэ мажор Людвіга ван Бетховена;

- у 19:00 – запісы “Укулеле аркестра” і групы “Хот Грызэльда”;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Вясна ўвосень”;

- у 22:15 – “Музычны вечар”: аргенцінскі кампазітар Густава Сантааланья;

 

У праграме магчымы змены.