18 кастрычніка ў эфіры

У аўторак, 18 кастрычніка, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – творчасць Эвелін Лентон;
- у 02:00 – музычныя творы кампазітара Антаніна Дворжака;
- у 06:10 – кампазіцыі з рэпертуару аркестраў Якава Скамароўскага, Аляксандра Варламава і Аляксандра Цфасмана;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: творы Аляксандра Літвіноўскага;
- у 7:25 і 23:30 – Сімфонію № 36 Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 7:55 – вершы Уладзіміра Караткевіча;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: мелодыі амерыканскага кампазітара Стывена Мада;
- у 8:25 і 13:05 – Квартэт № 1 Станіслава Манюшкі ў выкананні ансамбля салістаў “Класік-авангард”;
- у 08:45 – працяг дэтэктыва Нікалае Штэфанеску “Доўгае лета”;
- у 09:00 – музыку Войцеха Длугарая, Міхаіла Глінкі, Карэла Стаміца, Тамаза Альбіноні, запісы Валерыя Жывалеўскага;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Франсуазы Сазан “Сігнал да капітуляцыі”;
- у 11:30 – запісы Мантсерат Кабалье, Лучана Павароці, Марыі Калас, скрыпачоў Андрэя Корсакава і Ігара Ойстраха;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Джымі Сміта 1963 года;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Дарослыя праблемы дзіцячай літаратуры”;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Балгарыя;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Лідзіі Арабей “Іскры ў папялішчы”;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – вакальныя і інструментальныя творы, натхнёныя паэзіяй Якуба Коласа;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-Пік”, “Радыёпартацыя”, “Псіхалагічны лексікон” і “Прыветы з усяго свету”;
- у 17:00 – струнныя квартэты Ёзефа Гайдна;
- у 19:00 – аркестравыя сюіты Іагана Себасцьяна Баха;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Бацькавы парады”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні брытанскага калектыву Depeche Mode;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: турэцкі кампазітар Фазіль Сэй.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.