18 ліпеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Укулеле аркестра з Вялікабрытаніі;
- у 01:00 – «Чытанка»: раман «Вырай» Вікторыі Кляўко;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: запісы Яўгена Грыдзюшкі і яго вучняў;
- у 7:30 – праект «Духоўная спадчына» пазнаёміць з прападобнапакутніцай Вялікай княгіняй Елісаветай Фёдараўнай;
- у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Кастуся Кіраенкі ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
- у 8:15 – «Наша музыка»: часткі з балета Генрыха Вагнэра «Пасля балю»;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы англійскага поп-гурта The New Seekers;
- у 9:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: паэтычная проза Івана Лявонцьева-Шчаглова ў суправаджэнні музыкі Вінчэнца Беліні і Франца Легара;
- у 10:05 і 16:00 – праект «Памяць сэрца» раскажа аб вызваленні Кобрынскай зямлі;
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: кампазіцыі з фільма «Сняданак на траве»;
- у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: фрагмент цыкла Іагана Себасцьяна Баха «Мастацтва фугі»;
- у 11:30 – «Арт-гасцёўня»: даведаемся пра жыццё калектыву Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ад актрысы Анастасіі Варанковай;
- у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя»: перадача з цыкла «Настаўнікі і вучні» пра кампазітарскі клас Анатоля Багатырова з фондаў Беларускага радыё;
- у 13:00 – «Натхнёныя музыкай»: тэма праграмы – завяршэнне сезона ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры;
- у 14:05 – «Арт– пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Capriccio Stravagante, у «Джазавых краявідах» пачуем праграму квартэта Manhattan Transfer;
- у 18:10 – «Вечары на канапе»: музыка да фільма «Рэцэпт яе маладосці»;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: гала-канцэрт зорак сусветнай оперы, які ладзіўся ў Вялікім тэатры Беларусі ў 2022 годзе;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы басіста і віяланчэліста Рона Картэра 1973 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «Самы высокі паверх» паводле аднайменнай аповесці Алеся Савіцкага, а таксама творы рускіх і савецкіх кампазітараў у выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 23:10 – праграма «Летуценні» запрашае ў віртуальнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены.