- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка брытанскай фанк-групы «Olympic Runners»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы сучаснага італьянскага піяніста Маўрыцыа Паліні;
- у06:10 – «Музычны світанак»;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: творы французскага піяніста і кампазітара Сафьяна Памара;
- у 07:20, 13:15 – з праектам «Месца прыцягнення» едзем у Рэчыцу;
- у 07:35 і 14:05 – гучаць «Любімыя мелодыі»: слухаем песні ў выкананні народнай артысткі Беларусі Ядвігі Паплаўскай;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Генрыха Вагнера да тэлеспектакля “Завеі, снежань” паводле аднайменнага рамана з “Палескай хронікі” Івана Мележа;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: творы Станіслава Манюшкі;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка». Выканаўца – заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18.15 – праграма «У свеце музыкі» прысвечана творчасці Франца Шуберта;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага джазавага саксафаніста, флейтыста і кампазітара Грэга Абэйта і яго ансамбля;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Таццянай Гулевіч. Госць студыі – скульптар Дзяніс Кандрацьеў;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: Канцэртная сімфонія мі-бемоль мажор для квартэта духавых і аркестра Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы народнага артыста Беларусі Сяргея Картэса – да дня нараджэння кампазітара;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – праграма «Амфітэатр»: вакальны цыкл Франца Шуберта на словы Вільгельма Мюлера «Цудоўная млынарка»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы сімфанічнага аркестра Славенскага радыё і тэлебачання;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: музыка амерыканскага кінакампазітара і піяніста Анжэла Бадаламенці.