18 лютага ў нашым эфіры

Шаноўныя, 18 лютага, пятніцу, праводзьце з намі! У эфіры канала “Культура”:
- у 00:04 – запісы Сезарыі Эвары;
- у 02:00 – Віяланчэльны канцэрт і “Рэйнская” сімфонія Роберта Шумана;
- у 03:00 – “Добра тэмпераваны клавір” Іагана Себасцьяна Баха ў выкананні Андрэя Валконскага;
- у 04:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 04:30 – аркестравыя творы Роберта Шумана;
- у 06:10 – песні ў выкананні канадскага спевака Даніэля Лавуа;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: творчасць Генадзя Гладкова;
- у 07:25 і 23:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: запісы Джэймса Галуэя;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: абразкі беларускіх паэтаў;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць японскага музыканта Масакацу Такагі;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: гомельскі гурт “Ягорава гара”;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: музыка Валянціна Бакфарка, Вольфганга Амадэя Моцарта, Георгія Свірыдава, запісы артыстаў Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Фрэнсіса Скота Фіцджэралда “Вялікі Гэтсбі”;
- у 11:30 – Канцэрт для фартэпіяна і струнных Іагана Георга Альбрэхтсбергера;
- у 12:10 і 18:10 – запісы Гранта Грына і яго групы;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук. Госця – мастацкі кіраўнік тэатра “Рэвю” Наталля Раманава;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Творчасць народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага” (да 100-годдзя з дня нараджэння творцы);
- у 15:15 – запісы ВІА “Чараўніцы”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Наталлі Бучынскай “Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – фартэпіянныя творы Эрыка Саці;
- у 19:00 – музыка Фрыдэрыка Шапэна;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра сабаку Грома;
- у 21:10 – запісы Аляксандра Барыкіна;
- у 22:15 – музыка Эдварда Грыга.

У праграме магчымы змены.