18 мая: даследаванні Адама Міцкевіча і оперны сапрана-квартэт Le Div4s

17.05.2021 

У аўторак, 18 мая, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – саўндтрэк да кінамюзікла “Ксанаду”;
- у 02:00 – музыку Фрыдэрыка Шапэна;
- у 06:10 – запісы старой замежнай эстрады;
- у 09:00 – мелодыі Мікалая Рымскага-Корсакава, Пятра Чайкоўскага, Дзмітрыя Смольскага, Ігара Паліводы;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Оскара Уайльда “Партрэт Дарыяна Грэя”;
- у 11:30 – спевы балгарскага баса Барыса Хрыстава;
- у 12:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскага вібрафаніста Роя Эйерса;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма – “Беларускі складнік творчасці Адама Міцкевіча”;
- у 13:05 і 21:10 – запісы нямецкай поп-спявачкі Сандры;
- у 13:30 – “Кругасвет”: мексіканскі фестываль культуры ў Мінску;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: фрагменты з музыкі Сяргея Картэса да фільма “Раскіданае гняздо” па п’есе Янкі Купалы;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: італьянскі оперны сапрана-квартэт LE DIV4S;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”;
- у 15:15 – запісы Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Віктара Роўды;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Генадзя Аўласенкі “Вася Лайдачкін у Царстве грыбоў”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: архіўнае інтэрв’ю з пісьменніцай Валянцінай Коўтун, казка “Страшыдла для Снегавіка” ў выкананні Рэгіны Дамброўскай;
- у 17:30 – камерна-інструментальныя творы Генры Пёрсела;
- у 19:00 – праграму “Дырыжор Пётр Вандзілоўскі: запісы розных гадоў”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Мякіш і Сухар”;
- у 22:15 – мелодыі амерыканскага кампазітара і піяніста Браяна Крэйна;
- у 23:30 – “Ночы ў садах Іспаніі” Мануэля дэ Фальі.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.