18 мая ў эфіры

17.05.2022 

Шаноўныя, у сераду, 18 мая, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – запісы Ганны Герман;

- у 02:00 – Трэцяя сімфонія Пятра Чайкоўскага;

- у 06:10 – песні ў выкананні сінегальскага спевака Васіса Дыёпа;

- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”;

- у 07:25 і 23:30 – запісы Валерыя Абадзінскага;

- у 07:55 – праект “Адным штрыхом”: творчасць Янкі Сіпакова;

- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць Тома Тыквера;

- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка”;

- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;

- у 09:00 – «Класіка раніцай»;

- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы народнай артысткі СССР Марыі Біешу;

- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: спявачка Эрнэсцін Андэрсан;

- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госця ў студыі – фотамастачка Алена Данброва;

- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: госць – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Андрэй Душачкін;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі аповесці Васіля Быкава “Пайсці і не вярнуцца”;

- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”);

- у 15:15 – інструментальныя канцэрты Пятра Падкавырава і Антоля Багатырова;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Як, з чаго і для чаго”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Тамары Бунта “Дзяўчынка з Вішнёвага завулка”;

- у 17:00 – санаты, канцэрт і ўверцюра італьянскага кампазітара і скрыпача эпохі позняга барока Франчэска Марыі Верачыні;

- у 19:00 – запісы бразільскага гітарыста Івана Вілелы і калумбійскага гурта «Аркестр ЛА-33»;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” Эльвіры Вашкевіч “Не май сто рублёў, а май сто сяброў”;

- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: Сандра;

- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”.

У праграме магчымы змены.