18 мая ў эфіры

У суботу 18 мая заставайцеся з намі!

 

Канал “Культура” прапануе:

 

 

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы мексіканскай групы “Sanidagalanegro;

 

- у 02:00 – «Музыка ночы»: скрыпічны канцэрт Людвіга ван Бетховена;

 

- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: віяланчэльная серэнада, Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам і Трэцяя сімфонія Мікалая Рымскага-Корсакава;

 

- у 7:30 і 17:30 – праграма “Духоўная спадчына”: пра князёў-страстацерпцаў Барыса і Глеба;

 

- у 8:05, 12:05 і 23:00 – “Прачулым радком”: вершы Алега Лойкі чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: музыка Георгія Свірыдава;

 

- у 9:10 і 16:00 – “Кнігарня”: даведаецеся пра кніжныя навінкі;

 

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: песні мінулых гадоў у выкананні артыстаў беларускай і замежнай эстрады;

 

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы савецкага эстраднага спевака і куплеціста Уладзіміра Каралі;

 

- у 10:30 – “Арт-гасцёўня”: госць у студыі – малады таленавіты артыст, майстар сцэны Вялікага тэатра Беларусі Канстанцін Белахвосцік;

 

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: творы Муцыа Клеменці;

 

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: рамансы Сяргея Рахманінава;

 

- у 12:20 – Сучаснікі – літаратурныя партрэты. Вячаслаў Адамчык;

 

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: творчасць спевака, народнага артыста Беларусі Васіля Кавальчука;

 

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: запіс праграмы “Музыка кіно” Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі прафесара Міхаіла Фінберга;

 

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: “Парыжскія сімфоніі” Ёзэфа Гайдна і запісы групы “Maze” 1979-га года;

 

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: “Няскончаная” сімфонія Франца Шуберта;

 

-у 18:10 – “Вечары на канапе”: запісы шведскага тэнара Мікалая Геды;

 

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: першая і другая дзеі оперы Станіслава Манюшкі “Галька” паводле аднайменнай паэмы Уладзімежа Вольскага;

 

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне А Васілевіч  “Доктар Ваўковіч” чытае артыстка Ліка Пташук;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чароўная гісторыя пра Бычка-музыку”;

 

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Бінга Кросбі 1957 года;

 

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: першая частка радыёпастаноўкі “На тое яно і каханне” паводле апавядання Валерыя Логінава;

 

- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

 

 

 

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by