18 мая ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: старадаўнія рамансы ў выкананні Алега Пагудзіна;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні з рэпертуару іспанскай вакалісткі Марысоль;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы швейцарскага кампазітара Патрыка Мараза;
- у 07:20 і 13:15 – праграма «Con Tempo» раскажа пра асобу і творчасць Уладзіміра Прохарава;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: спявае Боні Тайлер;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: кампазіцыі Генадзя Гладкова з фільма Марка Захарава «12 стульев»;
- у 08:15 - «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ступені майго жыцця», прысвечаная пісьменніку Мікалаю Татуру;
- у 8:45 і 18:45 -- «Радыёсерыял»: Нікалае Штэфанэску «Доўгае лета»;
- у 9:00 - «На родны лад»: народныя святы, прыкметы, традыцыі, адметнасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 -- «Класіка раніцай»: творы нямецкага кампазітара XVIII стагоддзя Карла Фрыдрыха Абеля;
- у 11:00 і 23:00-- «Чытанка»: Алеся Кузняцова «Стамбульскі вецер»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы саксафаніста Грэга Абэйта і яго ансамбля;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Госця студыі – новы старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Вольга Хачкова;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: канцэрт №3 «Элегічны» для гітары з аркестрам Леа Брауэра;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Джэк Лондан «Марцін Ідэн», тэкст чытае артыст Алег Сідорчык;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: фрагмент Восьмай сімфоніі народнага артыста нашай краіны Мікалая Аладава;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: творы Вольфганга Амадэя Моцарта і Людвіга ван Бетховена, натхнёныя вясной;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: сімфанічныя танцы з мюзікла Леанарда Бернстайна «Вестсайдская гісторыя»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы канадскай групы «Cowboy Junkies»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: творы Мікалая Рымскага-Корсакава.

У праграме магчымы змены