18 снежня: фрагменты аперэт у выкананні Наталлі Гайды

17.12.2020 

У пятніцу, 18 снежня, выбірайце канал “Культура”. Для спакою, натхнення і ўнутранай гармоніі мы прапануем:
- у 00:04 – запісы нарвежскай групы A-ha;
- у 02:00 – фартэпіянную музыку Сяргея Пракоф’ева;
- у 06:10 – запісы групы Bee Gees;
- у 09:00 – мелодыі Іагана Іаахіма Кванца, Луіджы Бакерыні і Марыса Равэля;
- у 11:00 і 20:30 – першыя старонкі твора Міхася Стральцова “Загадка Багдановіча”;
- у 11:30 – фрагмент Скрыпічнай саната Антона Рубінштэйна;
- у 12:15 і ў 18:15 – тэатральны выпуск-дайджэст “Дыялогаў пра культуру” з Уладзімірам Трапянком і яго суразмоўцамі;
- у 14:05 і ў 23:00 – працяг рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць фолк-групы “Katzenjammer”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам. Гаворка
пра творчасць Івана Чыгрынава;
- у 15:30 – фрагменты аперэт у выкананні Наталлі Гайды;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Дзіцячы радыётэатр”, дзе гучыць працяг інсцэніраванага рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Лікай Пташук і прадстаўнікамі дабрачыннай арганізацыі “Юніхэлп”;
- у 17:30 – араторыю “Прарок Данііл” італьянскага кампазітара Джакама Карысімі;
- у 19:00 – канцэрт сімфанічнага аркестра радыё Прагі з твораў Джаакіна Расіні, Фелікса Мендэльсона і Антаніна Дворжака, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “12 месяцаў” (працяг);
- у 21:10 – песенную творчасць савецкага акцёра Юрыя Нікуліна;
- у 22:15 – аркестравую музыку Рыхарда Вагнера;
- у 23:30 – запісы калумбійскай спявачкі Шакіры.

У праграме магчымы змены.