18 студзеня: галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Алена Мальчэўская і “Грыгарыянскі канцэрт” для скрыпкі з аркестрам Атарына Рэспігі

16.01.2021 

У панядзелак, 18 студзеня, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы французскага піяніста і аранжыроўшчыка Рычарда Клайдэрмана;
- у 06:10 – творчасць заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Надзеі Мікуліч;
- у 09:00 – музычныя творы ў выкананні Ніны Казловай, Уладзіслава Плігаўкі, Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Рэкса Стаўта “Крылаты рэвальвер”;
- у 11:30 – Віяланчэльную санату Сяргея Пракоф’ева;
- у 12:10 – “Час на джаз”: аркестр Бэні Гудмана;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця эфіру – галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Алена Мальчэўская;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: саўндтрэк да мультфільма “Кароль Леў”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: італьянскі кінакампазітар Дарыа Марыанэлі;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: адсутнасць матывацыі (працяг);
- у 15:15 – творы беларускага кампазітара Яўгена Глебава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з “Казкамі сіняй падушкі” Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”;
- у 17:30 – музычныя творы Джузэпэ Тарэлі;
- у 19:00 – канцэрт RTV Slovenia Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – запісы грузінскай і расійскай спявачкі Тамары Гвердцытэлі;
- у 22:15 – музыку польскага гурта Percival Schuttenbach;
- у 23:30 – “Грыгарыянскі канцэрт” для скрыпкі з аркестрам Атарына Рэспігі.

У праграме магчымы змены.