18 студзеня - прэм'ера ў "ДНК"

У аўторак, 18 студзеня, для вашага натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – музыку Майкла Олдфілда 1980-х гадоў;
- у 02:00 – творы французскага кампазітара Альбера Русэля;
- у 06:10 – песні ў выкананні Ірыны Бржэўскай;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: песні Ісака Дунаеўскага на вершы Міхаіла Ісакоўскага з фільма “Кубанскія казакі”;
- у 7:25 і 23:30 – Канцэрт для фартэпіяна ля бемоль мажор Ёзэфа Габрыэля Райнбергера;
- у 7:55 – літаратурна-мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Алеся Пісьмянкова,
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: квартэт LE DIVAS;
- у 8:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: часткі харавога цыкла Андрэя Мдывані “Снапочак”;
- у 08:45 – “Ранішні серыял” – працяг твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;
- у 09:00 – музыку Рыгора Суруса, Алега Хадоскі;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Івана Шамякіна “Шлюбная ноч”;
- у 11:30 – праект “У свеце музыкі”: запісы Алены Бундзелевай, Ірыны Архіпавай, Ліяны Ісакадзэ, Сяргея Стадлера;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Крыс Конар;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма – “Роля мемуарнай спадчыны ў гісторыі літаратуры, або Дзённікі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна”;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – вакальныя цыклы Эдуарда Казачкова, Льва Абеліёвіча і Галіны Гарэлавай з рэпертуару Анатоля Шчарбакова;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Прыветы з усяго свету”, “Псіхалагічны лексікон”, “Чароўны куфэрак”, дзе прагучаць першыя старонкі твора Уладзіміра Ліпскага “Дабрадзей для ўсіх дзяцей”;
- у 17:00 – творы Жана-Філіпа Рамо;
- у 19:00 – аркестравыя творы Карла-Марыі фон Вэбера;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра чарапах;
- у 21:10 – спевы Тамары Гвердцытэлі;
- у 22:15 – творчасць кампазітара Гія Канчэлі.

У праграме магчымы змены.