19-20 снежня: опера Джузэпэ Вердзі “Карсар” і запісы фальклорнага гурта “Крыніцы” вёскі Пінкавічы Пінскага раёна

18.12.2020 

Сябры, для ўнутранай гармоніі і спакою прапануем наш эфір. У суботу, 19 снежня, вы можаце паслухаць:
- у 00:04 – запісы групы Curly Strings з Эстоніі;
- у 02:00 – музыку сям’і Моцартаў;
- у 06:10 – старонкі балета Арама Хачатурана “Гаянэ”;
- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Анатоля Вялюгіна;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: святы Мікалай Цудатворац;
- у 08:05 – музыку Эдварда Грыга;
- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: пра кніжныя навінкі айчынных выдавецтваў, агляд штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 09:20 – музыку Марла Марыі фон Вэбера;
- у 09:45 і ў 16:00 – вершы айчынных паэтаў, прысвечаных Беларусі;
- у 10:05 – сустрэчу з народнымі майстрамі краіны;
- у 10:30 – другую частку радыёспектакля 2017 года “Злачынства і пакаранне на берагах Свіслачы” па п’есе Ягора Конева, а таксама літаратурна-музычную кампазіцыю “Першы снег” паводле твораў пра зіму беларускіх аўтараў;
- у 12:05 – праект “Планета “Культура”: пра выставу, прысвечаную братам Грым;
- у 12:30 – музычныя творы Ферэнца Ліста;
- у 13:00 – гаворку з дырыжорам Нацыянальнага акадэмічнага аркестра народных інструментаў імя Іосіфа Жыновіча, прафесарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аляксандрам Крамко;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Musica Antica, а таксама запісы Білі Холідэй;
- у 16:15 – узоры беларускага фальклору;
- у 17:00 – інсцэніраванае апавяданне “Апошні вылет” паводле Янкі Маўра (1966 год запісу);
- у 18:05 – “Вечар на канапе”: запісы Валерыя Абадзінскага;
- у 19:00 – оперу Джузэпэ Вердзі “Карсар”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Эдзіт Піяф;
- у 21:30 – апавяданне Наталлі Канстанцінавай “Не ведаю, калі вясна настане”;
- у 22:00 – музыку амерыканскага кампазітара Джона Уільямса;
- у 23:00 – фрагмент Дзявятай сімфоніі Людвіга ван Бетховена.

У праграме магчымы змены.

Маральнай падтрымкай і крыніцай натхнення можа стаць эфір “Культуры”. У нядзелю, 20 снежня, мы прапануем:

- у 00:04 – запісы швейцарскага дуэта “Жанет” і польскага ансамбля “Кожух”;
- у 06:10 – рэгтаймы Скота Джопліна;
- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Міхася Башлакова;
- у 08:05 – арганную музыку ў выкананні Алега Янчанкі;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – запісы “палескага салоўкі” Сашы Чаркаса;
- у 09:45 і 16:00 – патрыятычныя вершы беларускіх паэтаў (працяг);
- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” ў дзяцінства кіраўніка фальклорнага калектыву Марыі Снітко;
- у 11:15 – запісы заслужаных артыстаў Беларусі Людмілы Златавай і Валерыя Кучынскага;
- у 12:05 – праект “Кругасвет”: В’етнам і Кітай;
- у 12:30 – мелодыі Пятра Чайкоўскага;
- у 13:00 – праграму “Натхнёныя музыкай”: госць – заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Мікалай Калядка;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: “Дывертысменты” Жана-Батыста Люлі, а таксама запісы джазавага трубача Джэймса Морысана;
- у 16:15 – запісы фальклорнага гурта “Крыніцы” вёскі Пінкавічы Пінскага раёна;
- у 17:00 – гаворку са спартыўным журналістам Алегам Аляксашыным пра яго любімыя кнігі (працяг);
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госця Навума Гальпяровіча – дырэктар Музея беларускага кнігадрукавання Славіна Гаўрыліна;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Людмілы Зыкінай;
- у 19:00 – радыёверсію спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага “Двое на арэлях”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра дзяўчынку Паўлінку;
- у 21:10 – песні ў выкананні Ванэсы Парадзі;
- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Васіля Гігевіча “Яшчэ снягі халодныя ляжалі”;
- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Вежа”;
- у 23:00 – скрыпічныя канцэрты Вольфганга Амадэя Моцарта.

У праграме магчымы змены.