19 чэрвеня ў эфіры

У нядзелю, 19 чэрвеня, адпачывайце з каналам “Культура”. У эфіры:
- у 00:04 – творы Моцарта і Шуберта ў выкананні Эміля Гілельса і “Амадэус квартэта”;
- у 06:10 – запісы з канцэрта беларускага піяніста Андрэя Паначэўнага;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўнае слова”;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Міколы Аўрамчыка (працяг);
- у 08:15 – музыка Георгія Свірыдава;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру”;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: музычная пастаноўка “Аднойчы ў княстве сноў” паводле п’есы Сяргея Кавалёва (частка 2);
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Дагестан;
- у 11:30 – п’есы Роберта Шумана для віяланчэлі;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: дырыжор Вялікага тэатра Беларусі Мікалай Калядка;
- у 13:00 – праграма па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: аркестравыя сюіты Георга Фрыдрыха Гендэля, а таксама запісы Art Ensemble of Chicago;
- у 16:00 – радыёверсія тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госця – кандыдат філалагічных навук Яніна Грыневіч;
- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”: скрыпачка Алена Мялешка;
- у 17:00 – балады Фрыдэрыка Шапэна;
- у 17:30 – “Святло душы”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: песні Віктара Бяркоўскага;
- у 19:00 – працяг камічнай оперы Гаэтана Даніцэці “Любоўны напітак”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Ю. Панкевіча “Страчанае сэрца”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Страх”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Юрыя Візбара;
- у 21:30 – радыёспектакль “Маланка ўначы” па аповесці Галіны Васілеўскай;
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: Arditti Quartet.
У праграме магчымы змены.