19 чэрвеня ў эфіры

У панядзелак 19 чэрвеня, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы аркестра Рэя Коніфа;

- у 02:00 – “Музыка ночы”;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Эндзі Уільямса;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць нарвежскага кампазітара Ветле Нара;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Міколы Кусянкова;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: запісы савецкага эстраднага выканаўцы і кампазітара Яўгена Мартынава;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Яна Цьерсэна да французскай рамантычнай камедыі Жана П’ера Жанэ “Амелі”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “ConTempo” (Разам з часам): перадача прысвечана 90-годдзю беларускага саюза кампазітараў;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: музыка Юрыя Семянякі да кінафільма “Каханнем трэба даражыць”;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі дэтэктыўнага рамана Агаты Крысці “Атэль “Бертрам”” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: музыка Марыса Равэля;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: паэма Джорджа Байрана “Дон Жуан”. Чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: “Урачыстая ўверцюра” і фантазія “Мора” Аляксандра Глазунова;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскага джазавага гітарыста Уэса Мантгомеры;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госць у студыі – галоўны захавальнік фондаў гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаў’е” Аляксандр Рак;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Фартэпіянны канцэрт і Трэцяя сімфонія заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Льва Абеліёвіча;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: цыкл п’ес Пятра Чайкоўскага “Успаміны пра дарагое месца”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы партугальскай спявачкі Марызы;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Змяінае дрэўца”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: музыка канадска-амерыканскага саксафаніста і кампазітара Коліна Стэтсана.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.