19 і 20 сакавіка ў нашым эфіры

Сябры, у выхадныя заставайцеся з каналам “Культура”. У суботу ў нашым эфіры:
- у 00:04 – кампазіцыі Білі Стрэйхарна;
- у 02:00 – музыка Франсіса Пуленка;
- у 06:10 – мазуркі і балады Фрыдэрыка Шапэна;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: Марфа-Марыінскі манастыр;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Віктара Яраца;
- у 08:15 – запісы святочнага хору мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра;
- у 08:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: італьянскія ўражанні, Эдвард Грыг;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: сістэмныя расстаноўкі па Хелінгеру;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: пастаноўка “Незвычайныя прыгоды Віці Бобрыка” паводле твора Віктара Ткачэнкі і казка “Чаму чапля ў балоце стаіць”;
- у 11:00 – “Планета “Культура””: сустрэча з казахстанкай Сауле Лаўмулінай;
- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: госця – піяністка Таццяна Старчанка;
- у 12:15 – праект “Натхнёныя музыкай”;
- у 13:00 – праект “Музычная студыя”: запіс канцэрта папулярнай класічнай музыкі ў выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Goteborg Baroque, а таксама запісы Сары Воан;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі і змест штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – “Гасцінец”: веснавыя абрады і песні Падняпроўя, а таксама скрыпічныя мелодыі;
- у 17:00 – Першая скрыпічная саната Сяргея Пракоф’ева;
- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: актрыса Валянціна Пяліцкая;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Патрысія Каас;
- у 19:00 – першая дзея оперы Сяргея Картэса “Візіт дамы”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Валерыя Лявонцьева;
- у 21:30 – першая частка радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Закон вечнасці” паводле аднайменнага рамана Надара Думбадзэ;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Якар”.

 

У нядзелю, 20 сакавіка, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – папулярныя класічныя творы розных кампазітараў, а таксама запісы Ніны Сімон;
- у 06:10 – канцэртныя п’есы Нікало Паганіні;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўнае слова”;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Віктара Яраца (працяг);
- у 08:15 – творы ў выкананні вядучых салістаў беларускай оперы канца ХХ стагоддзя;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру”;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: казкі “Сярэбраны капыток” і “Каза-дзераза”;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Эквадор;
- у 11:30 – фрагмент Квінтэта ля мажор Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: народная артыстка Беларусі Анастасія Масквіна;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: інструментальныя канцэрты Тамаза Альбіноні, а таксама запісы Раберты Флэк;
- у 16:00 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць – пісьменнік Лаўрэн Юрага;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”;
- у 17:00 – Шостую фартэпіянную санату Сяргея Пракоф’ева;
- у 17:30 – “Святло душы”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Сезарыя Эвара;
- у 19:00 – другую дзею оперы Сяргея Картэса “Візіт дамы”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра “генія” і монстрыка Пстрыка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: песні кампазітара Аляксандра Марозава;
- у 21:30 – другую частку радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Закон вечнасці” паводле аднайменнага рамана Надара Думбадзэ;
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: Аліўе Месіян.


У праграме магчымы змены.