19 кастрычніка ў эфіры

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: песні ў выкананні Дорыс Дэй і Эндзі Уільямса;

- у 02:00 – «Музыка ночы»: меладрама Ігара Стравінскага «Персефона»;

- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: запісы Аляксандра Цфасмана і яго джаз-аркестра;

- у 7:30 і 17:30 – праект «Духоўная спадчына» раскажа аб прападобным старцы Амвросіі Оптынскім;

- у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Юркі Гаўрука чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»: канцэрт з удзелам ансамбля салістаў «Класік-Авангард»;

- у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: агляд штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», навіны літаратурнага жыцця;

- у 9:25 – «Музычны калейдаскоп»: музыка розных часоў і жанраў;

- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы ямайскага спевака, гітарыста і кампазітара Пітэра Тоша;

- у 10:30 – «Арт-гасцёўня»: госця студыі – мастачка Наталля Каток;

- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: «Варыяцыі на тэму Паганіні» Іаганеса Брамса;

- у 11:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам»: прысвечана славутым вакалістам – Мансэрат Кабалье і Вадзіму Козіну;

- у 12:20 – «Сучаснікі» – літаратурныя партрэты: Максім Танк;

- у 12:30 – «Натхнёныя музыкай»: размова з народнай артысткай Беларусі, салісткай Вялікага тэатра Нінай Шарубінай;

- у 13:00 – праграма «Музычная студыя» прысвечана творчасці беларускага кампазітара Уладзіміра Кандрусевіча;

- у 14:05 – праграма «Арт-пікнік»: сімфоніі Ёзефа Гайдна, а таксама запісы амерыканскай соўл-спявачкі Міні Рыпертан;

- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: камічнае інтэрмецца Даменіка Чымарозы «Маэстра капэлы»;

-у 18:10 – праграма «Вечары на канапе» прапануе ўспомніць музычны фільм 1983 года «Рэцэпт яе прыгажосці»;

- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: камічнаяопера Гаэтана Даніцэці «Званочак». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1981 годзе;

- у 20:30 – перадача «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Алены Васілевіч «Трэцяя палата» чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Чароўная гісторыя»;

- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы цыганска-бельгійскага джазавага гітарыста і кампазітара Джанга Рэйнхардта;

- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Пігмаліён» паводле твора Бернарда Шоу. Запіс па трансляцыі 2012 года;

- у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .

 

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by