19 красавіка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка італьянскай групы «Neri Per Casa» і брытанскага спевака, гітарыста і кампазітара Марціна Сімпсана; 
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: творы Джорджа Гершвіна; 
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: у выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі і сімфанічнага аркестра горада Зялёна-Гура пад кіраўніцтвам дырыжора Чэслава Грабоўскага прагучыць Пятая сімфонія Пятра Чайкоўскага і Другі скрыпічны канцэрт Генрыка Вяняўскага. Салістка – скрыпачка Ганна Сташкевіч; 
- у 8:05 і 23:00 – у праекце «Прачулым радком» гучаць байкі і сатырычныя вершы Уладзіміра Корбана, выканаўца артыст Алег Вінярскі; 
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: запісы арганіста Уладзіміра Неўдаха;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: песні савецкага і латышскага спевака Іманта Ванзовіча; 
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ступені майго жыцця», прысвечаная жыццю і творчасці Эдзі Агняцвет; 
- у 10:05 і 16:00 – «Кнігасвет»: анонс часопіса «Маладосць», іншыя навіны літаратуры і кнігавыдання; 
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: кампазіцыі з фільма «Прыгоды Электроніка»;
- у 10:30 і 20:30 – «Зямля майстроў»: знаёмства з беларускім бортніцтвам;
- у 11:00 - «Выхадныя з класікай»: Квінтэт мі мінор Франца Ігнаца Данцы для флейты, габоя, кларнета, валторны і фагота;
- у 11:30 – госця праграмы «Віртуозы» - актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Інэса Іскакава;
- у 12:00 і 17:00 - «Рэтра-хіт»: песні мінулых гадоў;
- у 13:00 – праект «Натхнёныя музыкай» пазнаёміць з салісткай Вялікага тэатра Беларусі Марыяй Галкінай, прагучаць яе інтэрв’ю і музычныя нумары; 
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: прамысловы дызайн; 
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць санаты для скрыпкі і віёлы да гамба Іагана Себасцьяна Баха, у «Джазавых краявідах» нас чакаюць запісы спевака Кёрціса Мэйфілда;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец» прысвечана сямейна-бытавым песням;
- у 18:10 – праект «Вечары на канапе» запрашае паслухаць аркестр Дзюка Элінгтана; 
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка оперы Джузэпэ Вердзі «Карсар». Запіс зроблены італьянскім дырыжорам Ламбэрта Гардэлі. Галоўныя партыі выконваюць Хасэ Карэрас, Джэсі Норман, Мантсерат Кабалье. У спектаклі прымаюць удзел The Ambrosian Opera Chorus і аркестр New Philharmonia (Лондан);
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Змітрака Бядулі «Іванка-прасцячок»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: фартэпіянны альбом піяністкі Хэйзел Скот;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёпастаноўка «Хлеб» паводле аднайменнага твора Івана Шамякіна. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Год запісу 1970;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» раскажа аб творчых эксперыментах кампазітара Франсіса Пуленка. 

У праграме магчымы змены