У пятніцу 19 ліпеня заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы амерыканскай спявачкі Уітні Х’юстан;
- у 02:00 – “Музыка ночы”:Сёмы скрыпічны і Дваццаць шосты фартэпіянны канцэрты Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы брытанскай скрыпачкі Ванэсы Мэй;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць брытанскага кампазітара Гары Грэгсан-Уільямса;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Галасы эпохі”: выстава “Айчыне служым” студыі ваенных мастакоў пры Цэнтральным Доме афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: запісы групы “Поющие гитары”;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Аляксандра Зацэпіна да фільма-мюзікла “31 июня”;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: цыкл п’ес для струннага аркестра Аляксандра Літвіноўскага “Казкі чароўнага дрэва”;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы французскага кампазітара Сезара Франка;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”. Чытае артыст Алег Сідорчык;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: Першая скрыпічная саната Роберта Шумана;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Клоры Браянт;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Настассяй Ермалюк. Госця ў студыі – балерына Вялікага тэатра Ірына Варфаламеева;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: запісы заслужанага артыста Беларусі Аляксандра Рудкоўскага;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: аповесць Алеся Савіцкага “Карабін” чытае артысткаМаргарыта Захарыя;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: запісы эстрадна-сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі 1970-х – 80-х гадоў;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: трансляцыя канцэрта папулярнай музыкі для аднаго і двух фартэпіяна ў выкананні народнага артыста Беларусі Ігара Алоўнікава. Запіс зроблены 09.04. 2015 года;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Як мост збёг”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: творы Мікалая Мяскоўскага.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.