19 ліпеня ў нашым эфіры

У аўторак, 19 ліпеня, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – творчасць Бі Бі Кінга;
- у 02:00 – запісы швейцарскага дуэта ў складзе Жан-Марка Жак’е і Клаўдыюса Перына;
- у 06:10 – “Музычны світанак”;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: песні на словы Яўгена Еўтушэнкі;
- у 7:25 і 23:30 – творы італьянскага кампазітара Джавані П’ерлуіджы Палестрыны;
- у 7:55 – літаратурна-мастацкі праект “Адным штрыхом” з вершамі Рыгора Барадуліна;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: расійскі гурт Caprice;
- у 8:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: песні Алеся Камоцкага;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг дэтэктыва Агаты Крысці “Расследуе міс Марпл”;
- у 09:00 – мелодыі Уладзіміра Солтана, Анатоля Багатырова, Льва Абеліёвіча, Дзмітрыя Смольскага, Галіны Гарэлавай, запісы Калінікі Мядзведзевай;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні сорак чацвёртага”;
- у 11:30 – праект “У свеце музыкі”: запісы Тамары Ніжнікавай, Мікалая Геды, Марыі Калас, Віктара Чарнабаева і Аркадзя Саўчанкі;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Чэт Бэйкер;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Дарослыя праблемы дзіцячай літаратуры”. Госць – паэт Уладзімір Мазго;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: башкірка Залія Азарава;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – запісы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Валерыя Кучынскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Кіслародны кактэйль”, “Радыёпартацыя”, “Прыветы з усяго свету”, “Чароўны куфэрак”, дзе прагучаць чарговыя старонкі кнігі Галіны Пшонік “Нявеста для Базыля”;
- у 17:00 – скрыпічныя санаты Арканджэла Карэлі;
- у 19:00 – фрагменты опер Рыхарда Вагнера;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра маленькага зайчанятку;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Вахтанга Кікабідзэ;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творы Райманда Паўлса.
У праграме магчымы змены.