19 лютага: музыкатэрапія і дадаізм

18.02.2021 

Пятніцу, 19 лютага, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:

у 00:04 – адны з самых папулярных мелодый з песеннай і інструментальнай эстрады 1960-80-х гадоў ;

у 02:00 – фартэпіянныя санаты Фрыдэрыка Шапэна;

у 06:10 – песні савецкага кампазітара Аскара Фельцмана;

у 09:00 – мелодыі Ігара Стравінскага, Міхаіла Глінкі і Мікалая Рымскага-Корсакава;

у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Элізы Ажэшка "Нізіны";

у 11:30 – Другая фартэпіянная саната Людвіга ван Бетховена;

у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: адзін з першых цемнаскурых спевакоў-крунераў Білі Экстайн;

у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Кацярынай Буцько. Госця эфіру – Марыя Бандарэнка, аўтар і арганізатар праекта “Музыкатэрапія”. Як падбіраецца рэпертуар для тэрапеўтычных канцэртаў і чым адметныя гукі флейты, аркестравых званоў, званочкаў, тыбецкіх чаш, якія спяваюць і чакрафонаў?

у 14:05 – саўндтрэк да фільма Рамана Паланскі “Піяніст”, кампазітар – Войцэх Кіляр;

у 14:15 і 23:00 – працяг гісторый са зборніка Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях";

у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: шатландскі віяланчэліст і кампазітар Пітэр Грэгсан;

у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект мастацтвазнаўцы Таццяны Бабіч “Лекторый”, якая раскажа пра дадаізм;

у 15:15 – песні беларускіх кампазітараў у выкананні эстрадных артыстаў;

у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” з апошнімі старонкамі казкі Алеся Бадака “У цёмным лесе за сіняй рэчкай”;

у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная праграма да 100-годдзя народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Арлова;

у 17:30 – Сімфонія №25 Вольфганга Амадэя Моцарта;

у 19:00 – канцэрт Базэльскага камернага аркестра пад кіраўніцтвам Стэфана Барнэскі;

у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

у 21:10 – запісы народнага артыста Расіі Юрыя Антонава;

у 22:15 – музыка Франца Шуберта;

у 23:30 – запісы спявачкі Заз.

У праграме магчымы змены.