19 мая ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: сумесная праграма Тоні Бенэта і аркестра Каўнта Бэйсі;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: п’есы з фартэпіяннага альбома Ісака Альбеніса «Іберыя», выканаўца – Алісія дэ ла Роча;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спявае Адрыяна Чэлентана;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы кампазітара Брайса Дэснера;
- у 07:20, 13:15 – «Месца прыцягнення»: горад Быхаў;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні з рэпертуару Джо Кокера;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк з фільма «Мільянер з трушчоб»;
- у 8:15 – праект «Духоўная спадчына» прысвечаны святым пакутнікам Барысу і Глебу;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Нікалае Штэфанэску «Доўгае лета»;
- у 9:00 - «На роды лад»: народныя святы, прыкметы, традыцыі, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 09:05 – «Класіка раніцай»: творы аўстрыйскага кампазітара, піяніста і педагога XIX стагоддзя Карла Чэрні;
- у 11:00 і 23:00 - «Чытанка»: Алеся Кузняцова «Стамбульскі вецер»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі Слайда Хэмптана і яго ансамбля;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. Госці студыі – музыканты эстраднага аркестра «Дзіксілэнд Мінск» Андрэй Базылеў і Аляксей Загорскі;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: запісы канадскага піяніста Глена Гульда;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Джэк Лондан «Марцін Ідэн», выканаўца – артыст Алег Сідорчык;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: запісы эстрадна-сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Беларусі Барыса Райскага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: камерна-інструментальныя творы Генры Пёрсела;
- у 18:15 – праект «У свеце музыкі» раскажа аб операх Пятра Чайкоўскага;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: музыка Ферэнца Ліста;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: творы Аліўе Месіяна.

У праграме магчымы змены