19 снежня ў эфіры

У аўторак 19 снежня, заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Эвелін Лентон;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”: запісы піяніста Уладзіміра Крайнева;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць расійскага кампазітара Сяргея Сапрыкіна;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Вытокі творчасці”: Лялькі-абярэгі. Размова з мастачкай і майстрыхай лялек Ірынай Ражко;

 

- у 07.35 – “Любімыя мелодыі”;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: запісы цымбаліста Аляксандра Лявончыка;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: першая частка оперы “Bajazet” Антоніа Вівальдзі;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Пятра Васючэнкі “Дванаццаць подзвігаў Геракла”. Чытае заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Сідарава;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: арганныя канцэрты Антона Салера;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Эбі Лэйн з альбома 1958-га года;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Інай Сабалеўскай. Еўфрасіння Полацкая. Імя ў гісторыі. Госця ў студыі – Доктар філалагічных навук, прафесар Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Любоў Віктараўна Ляўшун;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: творы Андрэя Папова;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: запісы спявачкі Вольгі Цішынай;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: аркестравыя творы Карла-Марыі фон Вебера;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Дзве Каці”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.