19 студзеня: Асаблівасці перакладчыцкай працы з мастацкімі тэкстамі і працяг "казак сіняй падушкі"

18.01.2021 

У аўторак, 19 студзеня, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Білі Холідэй;
- у 02:00 – творчасць фінскай акардэаністкі Ёханы Юхала;
- у 06:10 – замежныя песні розных гадоў;
- у 09:00 – “Класіку раніцай”: другую частку свецкай араторыі Георга Фрыдрыха Гендэля “Семела”;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Рэкса Стаўта “Крылаты рэвальвер”;
- у 11:30 – запісы Івана Казлоўскага, Фёдара Шаляпіна, Зіновія Бабія;
- у 12:10 – “Час на джаз”: Блю Мітчэл;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Перакладаю душу…”. Пра асаблівасці перакладчыцкай працы з мастацкімі тэкстамі”. Госця студыі – паэтэса, перакладчыца Ірына Багдановіч;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно” – саўндтрэк да фільма Люка Бесона “Леон”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: амерыканскі кампазітар Чэд Лоўсан;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”;
- у 15:15 – скрыпічныя п’есы Міхала Агінскага, Караля і Міхала Ельскіх;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Псіхалагічны лексікон”, “Афіша” і Чароўны куфэрак” з “Казкамі сіняй падушкі” Кацярыны Хадасевіч-Лісавой;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: піяністка Валянціна Рахленка;
- у 17:30 – музыку Эдварда Грыга да драмы Генрыка Ібсена “Пер Гюнт”;
- у 19:00 – канцэрт RTV Slovenia Symphony Orchesrta, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра селяніна;
- у 21:10 – песні ў выкананні Джэніс Джоплін;
- у 22:15 – музычныя творы японскага кампазітара Джо Хісаісі;
- у 23:30 – творы італьянскага кампазітара Маўра Джуліяні.

У праграме магчымы змены.