19 студзеня ў эфіры

У пятніцу 19 студзеня заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Паола Контэ;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”: фартэпіянныя канцэрты Вольфганга Амадэя Моцарта;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць амерыканскага музыканта Вэйла Мінстрэла;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Галасы эпохі”:герой праграмы – кампазітар, народны артыст Беларусі Уладзімір Алоўнікаў;

 

- у 07.35 – “Любімыя мелодыі”: запісы Людмілы Сенчынай;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Жоржа Гарварэнца да кінафільма “Тэгеран-43”;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: духоўная музыка Сяргея Бельцюкова ў выкананні музычнай капэлы “Санорус”;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: запісы брытанскага камернага ансамбля “Акадэмія старадаўняй музыкі”;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Льва Талстога “Крэйцэрава саната”. Чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: санаты Жана Жазэфа дэ Манданвіля для клавесіна і скрыпкі;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Куці Уільямса 1958-га года;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць у студыі – дырэктар інстытута мовазнаўства НАН Ігар Капылоў;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Шарля Азнавура;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: архіўныя запісы эстрадна-сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Беларусі Барыса Райскага;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запіс трансляцыі канцэрта Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь да 85-годдзя Беларускай Дзяржаўнай філармоніі. Запіс зроблены 25 кастрычніка 2022 года;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Два марозы”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: фрагменты Літургіі Іаана Залатавуста балгарскага кампазітара Добры Хрыстава.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.