19 студзеня ў нашым эфіры: музычныя вобразы на Вадохрышча

Шаноўныя, у сераду, 19 студзеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы бельгійскага музыканта Франсіса Гоі;
- у 02:00 – Першы фартэпіянны канцэрт Іаганеса Брамса;
- у 03:00 – “Амфітэатр”: творы Жана-Філіпа Рамо;
- у 06:10 – спеўная творчасць акцёраў розных краін;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: мелодыі расійскага кампазітара Уладзіміра Дашкевіча;
- у 07:25 і 23:30 – запісы Жана Татляна;
- у 07:55 – праект “Адным штрыхом”: абразок Янкі Брыля;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: аркестравыя аранжыроўкі гурта ABBA;
- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка”: фрагменты оперы “Сівая легенда” Дзмітрыя Смольскага;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;
- у 09:00 – “Класіку раніцай” – запісы Марыі Луізы Аніды, музыку Цэзара Кюі, Сяргея Бельцюкова, Франсуа Куперэна;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Івана Шамякіна “Шлюбная ноч”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Анатоля Салаўяненкі, Тамары Сіняўскай;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Стэнлі Цёранціна;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госця студыі – мастак Людміла Церах;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: госць – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце спецыяльнага цыкла Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Сямён Кліманаў;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”), госця – кандыдат філалагічных навук Алена Васілевіч;
- у 15:15 – інструментальныя канцэрты народнага артыста СССР Яўгена Глебава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Уладзіміра Ліпскага “Дабрадзей для ўсіх дзяцей”;
- у 17:00 – творы Джона Філда;
- у 19:00 – канцэрт аўстралійскай групы The Cat’s Empire;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра бабу, дзеда і аднаго парсючка;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Джэніс Джоплін;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: пра музычныя вобразы на Вадохрышча.

У праграме магчымы змены.