19 верасня ў эфіры

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы дуэта братоў Брэкераў 1975 года;

- у 02:00 – «Музыка ночы»: фартэпіянны цыкл Роберта Шумана «Карнавал» у выкананні Артура Рубінштэйна;

- у 06:10 – «Музычны світанак»: музыка гурта «Boney M»;

- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы Матэа Манфрэдзі;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Свет мастацкага слова» з Настассяй Ермалюк: сустрэча з аўтарам праекта «Кніжны клуб для падлеткаў» Уладзіславам Міклашэвічам;

- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні амерыканскай спявачкі Шэрыл Кроў;

- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Эдуарда Арцем'ева да кінафільма Мікіты Міхалкова «Стомленыя сонцам»;

- у 08:45 – праект «Наша музыка»: творы кампазітара і гітарыста Валерыя Жывалеўскага;

- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: музыка Жана-Філіпа Рамо;

- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: аповесць Льва Талстога «Крэйцарава саната». Чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;

- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: сюіта з балета Антона Арэнскага «Егіпецкія ночы»;

- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага спевака і артыста Сэмі Дэвіса;

- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Наталляй Сіроткай. Госця студыі – намеснік дэкана геаграфічнага факультэта БДУ Вольга Давыдзенка;

- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»:песні ў выкананні Эдзіты П'еха;

- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артысткаЛіка Пташук;

- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: п'есы для аркестра народных інструментаў - са спадчыны народнага артыста Беларусі Андрэя Мдывані;

- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;

- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы «Укулеле аркестра» з Вялікабрытаніі і бельгійскага квартэта «Хот Грызельда»;

- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;

- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы народнай артысткі СССР Нінэль Ткачэнка.

 

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.