- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: інструментальная музыка замежнай эстрады;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Каміля Сен-Санса;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Лайзы Мінелі;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: знаёмства з творчасцю грэчаскага кампазітара Нікаса Кіпургаса;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Галасы эпохі» прысвечаны гісторыі Беларускага радыё ў 30-я гады XX стагоддзя;
- у 07:35 і 14:05 – у праграме «Любімыя мелодыі» спявае Адрыяна Чэлентана;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі Ніна Роты да фільмаў Федэрыка Феліні;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: працяг рамана Агаты Крысці «Гатэль «Бертрам»», выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: вакальныя творы Георгія Свірыдава на вершы Сяргея Ясеніна;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Якуб Колас «Новая зямля», чытае артыст Аляксандр Уладамірскі;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: Пятнаццаты фартэпіянны канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Элвіна Джонса і яго ансамбля;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Ксеніяй Сітнік. Тэма размовы – IX Міжнародны фестываль «У Шэметаве ў Шастаковічаў» ;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: фрагменты опер у выкананні народнага артыста СССР Аркадзя Саўчанкі;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: у выкананні артыста Паўла Зароўскага гучаць старонкі кнігі Івана Тургенева «Нататкі паляўнічага»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: запісы народнага артыста Беларусі Якава Навуменкі;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка Франца Шуберта і Фрыдэрыка Шапэна ў выкананні піяністкі Елізаветы Леонскай;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: трансляцыя канцэрта-адкрыцця XXXVII Міжнароднага фестывалю старадаўняй і сучаснай камернай музыкі з удзелам Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі, а таксама саліста Вялікага тэатра Тараса Прысяжнюка. Запіс зроблены 2 красавіка ў Сафійскім саборы г.Полацка;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: другая частка канцэрта Мантсерат Кабалье ў Нацыянальным тэатры оперы і балета Беларусі. Запіс 1996 года.
У праграме магчымы змены