19 верасня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка амерыканскага джазавага трубача Крыса Боці;
– у 01:00 – «Чытанка»: творы Алены Басікірскай і Вольгі Бяловай;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»»: запісы джазмена Джорджа Бэнсана;
– у 7:30 – праект «Духоўная спадчына» прапануе падарожжа ў Глыбокае і знаёмства з яго саборам Ражаства Багародзіцы;
– у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Паўлюка Пранузы ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
– у 8:15 – «Наша музыка»: альбом «Музыка беларускіх храмаў»;
– у 9:05 — «Любімыя мелодыі»: спявае амерыканскі вакаліст Брук Бэнтан;
- у 9:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: урыўкі з кнігі Лучана Павароці «Мой свет» і музычныя ілюстрацыі да іх;
– у 10:05 і 16:00 – праект «Памяць сэрца» раскажа аб ваенных старонках гісторыі Маладзечна;
– у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з савецкага фільма «Маё каханне на трэцім курсе»;
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: праграмныя творы Яна Сібеліуса для аркестра;
– у 11:30 – «Арт-гасцёўня» - сустрэча з піяністкай Таццянай Лях;
– у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя»: запісы народнага артыста Савецкага Саюза Эміля Гілельса;
– у 13:00 – праект «Натхнёныя музыкай» пазнаёміць з салісткай Вялікага тэатра Беларусі Марыяй Галкінай;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць сімфоніі Ёзефа Гайдна, «Джазавыя краявіды» прапануюць запісы соўл-спявачкі Міні Рыпертан;
– у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» ўспомнім пра зорку мінулага Надзею Абухаву;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка оперы Джузэпэ Вердзі «Карсар», створанай па матывах аднайменнай паэмы Джорджа Гордана Байрана. Галоўныя партыі выконваюць Хасэ Карэрас, Джэсі Норман, Мантсэрат Кабалье;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: стандарты і імправізацыі піяністкі Джаан Брэкін;
- у 21:30 - «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёпастаноўкі «Данік дужэе» паводле аповесці Янкі Брыля «Сірочы хлеб». Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў, запіс 1957 года;
– у 23:10 –праграма «Летуценні» запрашае ў віртуальнае падарожжа ў сусвет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены