19 жніўня: госця студыі – загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Марыя Шопіна

18.08.2022 

Шаноўныя, 19 жніўня, пятніцу, праводзьце з намі! У эфіры і анлайн-вяшчанні канала “Культура”:

- у 00:04 – танга Астара П’яцолы;

- у 02:00 – клавірныя сюіты Георга Фрыдрыха Гендэля;

- у 06:10 – спевы Тота Кутуньа;

- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: фрагменты мюзікла Валерыя Іванова “Пунсовыя ветразі”;

- у 07:25 і 23:30 – запісы “першай лэдзі джаза” Элы Фіцтджэралд;

- у 07:55 – вершы Генадзя Пашкова;

- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: французскі кампазітар Saycet;

- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: песні ў выкананні Алены Саўленайтэ;

- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг аповесці Таісы Бондар “Паветраны замак на дваіх”;

- у 09:00 – запісы мецца-сапрана Вольгі Цішынай, музыка Пятра Чайкоўскага і Рыхарда Штрауса;

- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні сорак чацвёртага”;

- у 11:30 – песні “Чатыры тэмпераменты” і скрыпічныя санаты Карла Марыі фон Вэбера;

- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Эрнесцін Андэрсан;

- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця студыі – загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Марыя Шопіна; 

- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Лідзіі Арабей “Іскры ў папялішчы”;

- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Аб’екты сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Беларусі”;

- у 15:15 – запісы заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Міхаіла Шуманскага і Васіля Юневіча;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. Сярод рубрык – “Забаўляндыя”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Уладзіміра Ліпскага “Пра Андрэйку Добрыка і чорціка Дуроніка”, “Хіт-парада”, а таксама “Музычны партал”;

- у 17:00 – творы Саверыя Меркадантэ;

- у 19:00 – музычныя творы Генры Пёрсела;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Уладзіміра Мігулі;

- у 22:15 – музыка Вольфганга Амадэя Моцарта.

У праграме магчымы змены.