19 жніўня: працяг рамана Івана Мележа "Подых навальніцы"

18.08.2021
Чацвер, 19 жніўня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх слухачоў выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – творчасць дуэта Эшфард і Сімпсан канца 1970 гадоў;
- у 02:00 – запісы мексіканскай спявачкі Лілы Даўнс;
- у 06:10 – кампазіцыі з рэпертуару жаночага поп-гурта Bananarama;
- у 09:00 – мелодыі Валерыя Гаўрыліна, Рыхарда Штраўса, а таксама запісы Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Віктара Роўды;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”;
- у 11:30 – санаты Іагана Себасцьяна Баха для флейты і клавесіна;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: саксафаніст Георгій Гаранян;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць эфіру – кіраўнік Федэрацыі прыгодніцкіх гонак Міхаіл Сідарук;
- у 13:05 і 21.10 – творчасць савецкага і расійскага кампазітара і выканаўцы Уладзіміра Мігулі;
- у 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: спявае Вадзім Мулерман;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: бельгійскі кампазітар Вім Мертэнс;
- у 15:00 і ў 21:30 –“Мінскія гісторыі”: конная чыгунка;
- у 15:15 – Дзявятая сімфонія Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Радыёпартацыя”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Івана Юркіна “Маша і яе сябры”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: інтэрв’ю з Рыгорам Шырмам, дзіцячая казка “Чые гэта ногі”, музыка Віктара Войціка;
- у 17:30 – Чацвёртая сімфонія Антона Брукнера;
- у 19:00 – аркестравыя творы Марыса Равэля;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Вучань чарадзея”;
- у 22:15 – успаміны швейцарскага дырыжора Эрнеста Ансермэ пра Ігара Стравінскага і Дзмітрыя Шастаковіча;
- у 23:30 – запісы Джэніфер Лопес.
У праграме магчымы змены.